epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Білет у адзін канец

Усё глыбей штодзённасці завеі,

Усё часцей рыфмуецца няўдала.

Яшчэ гарыць пакуль прамень надзеі,

Прамень здзяйсненняў асвятляе вяла.

 

Яшчэ прывабна сцеліцца дарога,

Ўсё прама й прама — і не адхінецца.

І с кожным днём усё бліжэй да Бога,

Яшчэ крыху, і круг жыцця замкнецца.

 

Людзей вакол і маладых, і сталых!

Гамонка, смех — мільгаюць твары, спіны.

І я падумаў, не зусім удала:

«Білет у кожнага ў адзін канец...

Адзіны!»


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.