epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Благавешчанне

Да Благавешчання заўжды

Пяшчота сэрца й цеплыня.

І гэта свята праз гады —

Ў душы да сённяшняга дня.

 

З маленства ў памяці нясу

Прыкмету, прыгажосць яе:

Дзяўчына не пляце касу,

А птушачка гнязда не ўе.

 

Вось ён, святой пашаны дзень,

Непараўнальны Божы дар.

На Благавешчанне й прамень —

Як вестка аб здзяйсненні мар.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.