epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бліжэй да ночы

Светлай памяці

брата Косціка

 

Цябе няма, а я жыву,

Жыццё маё гучыць дакорам.

І я схіляю галаву

Перад табою, наша «ўчора».

 

Што ні ўспаміны —

боль да слёз,

Што ні ўспаміны —

радасць з сумам.

Ад страты — на душы мароз

І ў сэрцы цесна горкім думкам.

 

І слёз нявыплаканых соль

Жахліва выядае вочы.

І што ні дзень — цяжэе боль

І гне, і гне бліжэй да ночы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.