epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Блуканнне

Я раптоўна згубіўся ў жыцці

Сярод гэтай няшчырасці стылай.

Дзе прыстаць мне?

Куды мне ісці?

На зыходзе душэўныя сілы.

 

Я й раней разумеў не зусім,

Чым я варты?

Навошта я?

Дзе я?

Сёння знічкай над лёсам маім

Безнадзейна згарае надзея.

 

Ну а вера патухла даўно,

Як юнацтва кароткае ранне.

І цяпер застаецца адно —

Між няшчырасці стылай блуканне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.