epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Боская іскра

Задумаў, ствараючы свет у свой час,

Бог мудра і хітра —

Апроч усяго, даў ён кожнаму з нас

І боскую іскру.

 

Над светам узняў блаславёна руку

І сам сабе кажа:

— Няўжо чалавек, хоць бы раз на вяку,

Мой дар не заўважа?..

 

Жыве чалавек — сам сабе уладар,

Нярэдка — блукае.

Няхай жа не згасне Ўсявышняга дар —

Свой час прычакае.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.