epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Боская кара

Калі на брата брат падняўся

І сын над бацькам нож занёс,

Падумаў Іісус Хрыстос:

— Няўжо я ў людзях памыляўся?..

 

І той, хто нёс любоў скрозь мукі,

З глыбінь вякоў, праз доўгі час,

Відаць, расчараваўся ў нас,

Адвёў ад бласлаўлення рукі

І пакараў — пакінуў нас...

 

А мы?

Што за душою маем?

Мы мітусімся, як заўжды,

Грашым, а Бога ўспамінаем,

Як правіла, у час бяды.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.