epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Будзь што будзе

Ўсё ў жыцці не будзе гладка,

Быццам на парадзе.

Нават першая аладка

Ў горле перасядзе.

 

Я пайду праз невядомасць

Там, дзе іншы блудзе,

Праз знямогу, непрытомнасць

Рушу — будзь што будзе.

 

І пакуль жыццё бязмежыць,

І яно ж — падмога,

Хоць няўпэўненасць бянтэжыць,

Вынік спраў ад нас залежыць,

Праўда — пасля Бога.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.