epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Будзьце асцярожны

Калі у сэрцы нечым боль лютуе,

Муштруе, нібы шторм-дзевяцібальнік,

Параненае сэрца хто адчуе?

Адзіны толькі сэрца уладальнік.

 

Мы раўнадушшам боль толькі аголім,

Альбо бездалікатным распытаннем.

Як цяжка жыць, змагацца з гэтым болем,

Неузаемна сэрцам закаханым.

 

Боль сэрца гнуў, ламаў нават тытанаў,

Ў юнацтве боль адчуў амаль што кожны.

О колькі ў сэрцах носяць людзі ранаў!

О колькі сэрцаў — будзьце асцярожны!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.