epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Будзе...

Закрэсліць новы час

маё жыццё-маланку,

Бо ў свеце іх няма ―

нязменных велічынь.

Зноў будзе маці пець

дзіцяці калыханку,

І будзе, як раней,

цячы стагоддзяў плынь.

 

І будзе салавей

чакаць з вясной спаткання,

І сонечны прамень

Зямлю не абміне.

І будзе лес шумець

і будзе жыць каханне ―

І шмат чаго яшчэ,

ды толькі без мяне...


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.