epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Будзе горш

З усіх бакоў падпёрла,

Настрою — ні на грош.

Бязвыйсце душыць горла,

А будзе яшчэ горш.

 

Душэўныя пакуты

Вастрэй, чым востры нож.

І верасень, як люты,

А будзе яшчэ горш.

 

Бяда, яна сляпая,

Прыблудзе, хош ні хош.

Што ж, горай не бывае...

А будзе яшчэ горш.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.