epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бура ў шклянцы

Сумна, сумна

Жыць разумна —

Інфармацый месіва.

Неразумна

Жывуць тлумна,

Неразумна — весела.

 

Жыць нармальна,

Звышмаральна —

Значыць абмяжоўвацца.

Ненармальна жыць —

Ухвальна,

Сам сабой

Захоўвацца...

 

Штосьці я змарозіў

Здуру,

Вольнасцю учадзеўшы.

Учыніў у шклянцы

Буру,

Наступствы не ўзважыўшы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.