epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Буркунства

То молада,

То зелена,

То кемлівасцю зорыць

То пахмурны,

То ветлівы,

То праз губу гаворыць.

 

То горача,

То холадна,

То суха,

То дажджліва.

То туманы да полудня,

То ветрана, на дзіва.

 

То шкодзіць нам актыўнае

Жыццё-быццё спрадвеку...

Адкуль такое дзіўнае

Буркунства ў чалавеку?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.