epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Быць звонам часу!

Вазьміце маё сэрца, калі ласка,

Тады пераканаецеся вы —

На ім жывая кроў мая, не маска,

А ў ім — няспынны боль і крык жывы.

 

Паслухайце яго — яно адкрые:

«Заўжды быць звонам часу!» — свой дэвіз.

Але падзей і часу арытмія

Няўмольна набліжаюць фініш-крыз.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.