epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Быццам прывід

Не вабяць болей далі,

Прыцішваю хаду.

Халодзяць думак хвалі —

Што там, каго знайду?

 

Што там, каго спаткаю?

Нашто блукаць дарма?

Што меў — таго не маю,

Хто быў — таго няма.

 

Тут з болем боль сумесна —

Насустрач, не міне.

Дзе ні зірну, тут цесна

Ад успамінаў мне.

 

Тут думкі-самасейкі

Палоняць спакваля.

Я, быццам прывід нейкі,

Прыйшоў сюды здаля.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.