epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Было яно! Было!

Я шчасця не разгледзеў, а яно было,

Няхай сабе, як кропля ў лёсе-моры,

Няхай сабе, як мар-хімер крыло,

Як ціхай ноты гук у гучным хоры.

 

Было яно — і не бяскрылы птах,

І не санлівасць, а душы гарэнне.

Было яно! Было, не кропля — гмах!

Жыццё было і ўсе яго імгненні.

 

Як гэта добра, што апошні крок

Я не зрабіў у «лепшы» час цнатлівы.

Я азірнуўся й сэрца майго зрок

Ў былым убачыў —

Вунь ён, час шчаслівы!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.