epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Было у восені...

Плач адлятаючы у небе чуецца

І восень стылая да сонца туліцца.

 

Яна ўсіх цешыла, яна ўсіх вабіла,

Было у восені і лета бабіна,

 

Ураджаі важкія, палі прыбраныя

І спеўна-шумныя вяселлі знаныя.

 

Ды сколь ні радуйся, нішто не вечнае,

Бо недзе коціцца зіма сустрэчная.

 

І восень журыцца, ёй саступаючы —

У небе чуецца плач адлятаючы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.