epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Былым сябрам

Шлях па жыцці мы выбірем самі,

Ды здольна раптам павярнуць яго

Бяздушша тых, каго лічыў сябрамі,

І атрымаў «падзяку» ад каго.

 

Я з горыччу «сяброўства» азіраю,

Было мне цяжка — вы глядзелі ў бок,

Маўчанне ваша — ваша хата з краю,

Падтрымка ваша — галава ў пясок.

 

Мяне, магчыма, назавуць злачынцам

Ці здраднікам, ды адкажу я ім: —

Чым вечна быць сярод сваіх чужынцам,

Лагічней быць сярод чужых сваім.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.