epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Быў і буду

Не стаўлю кропку, лепей коску,

За коскай слоў працяг.

Зноў я ў сваю прыехаў вёску,

Тут чысціні абсяг.

 

Жыццю я ўдзячны — з цудаў цуду,

Табе, мой родны кут.

Калі ўжо кропку ставіць буду,

Дык лепей толькі тут.

 

Табе я быў і буду сынам,

Лагойскі край — мой лёс.

Я застануся рэхам слынным,

Я буду плачам жураўліным

Гукаць вас з-пад нябёс.

 

І зразумееш ты, магчыма,

Маю душу, чытач,

Штó я пакінуў за плячыма,

Адкуль у вершах плач.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.