epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бывай...

Бывай, мой родны брат,

з табой ужо ніколі

Не ладзіць ні сустрэч вясёлых,

Ні сталоў.

Да мамы ты пайшоў,

да таты, Міці, Колі,

Праз мукі, боль,

праз «не хачу» пайшоў.

 

Бывай, мой брат Кастусь,

ты быў мне больш, чым братам,

Не мог я адхіліць

хваробу, Кастусёк.

Я гнуся, нібы той,

адзін на полі зжатым,

Пакінуты гібець

увосень каласок.

 

Мы па жыцці ва ўсім

былі адзінаверцы,

Прад тым, што адгуло,

схіляю галаву.

Ты не памёр, мой брат,

жывеш у маім сэрцы,

Ты будзеш жыць, Кастусь,

у ім, пакуль жыву.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.