epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Бывае так

Найперш — ці курка, ці яечка?..

Не вырашыць за цэлы век.

Шукае ісціну у спрэчках

Тысячагоддзі чалавек.

 

Павінна быць да праўды цяга,

Я ў сэрцы гэта сам нясу.

Бывае так, а гэта блага —

Упрэцца праўда ў каўбасу.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.