epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чацвераногія сябры

Падзяка вам, што вы былі са мной,

Сябрамі, ўпрыгажэннем майго лёсу.

Цяпер няўмольны час між нас сцяной

І боль душы няспынны, безгалосы.

 

Усё прыходзіць да сваёй пары,

І вы прыйшлі і адыйшлі, нябогі,

Мае чацвернаногія сябры,

Далёка ім да вас, сябрам двухногім.

 

Вас не псаваў ні хуткаплынны час,

Ні зайздрасць чалавечая сляпая.

Адданасці вучыўся я у вас

І шчырасці, якой нам не хапае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.