epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чагосьці не хапае...

Жыццё спрыяе нам

невыпадкова —

Я зразумеў між спраў

і між забаў.

Таму праз намаганні,

з часам, паступова,

Няхай сабе не ўсё,

а шмат прыдбаў:

 

Акрыленасць, сям’ю,

сяброў, кар’еру,

Здзяйсненні мараў

і грахі мае.

Чагосьці не хапае...

Мужнасці Мальера

І мудрасці Эзопа не стае.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.