epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чакайце дзесяты

Ці будзе восьмы том?

Чакайце і дзесяты,

Калі яшчэ пажыць

дазволіць Бог.

Я, як: ўсе жывыя,

надзеямі багаты,

Яны мяне

і вабяць за парог.

 

Калі й прыцішу рух,

дык толькі на хвілінку,

Асэнсаваць –

што змог я,

што не змог.

А ўвогуле душы –

Ні сну, ні адпачынку –

І зноў –

калі пажыць дазволіць Бог.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.