epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чакае мэта

Жыццё пастаўлена на кон —

Да зоркі дацягнуцца.

Галоўнае набраць разгон,

Ад мары адштурхнуцца.

 

Не перашкода — паварот,

Імчаў я прама й прама,

Праз меркаванняў нечых плот,

праз нечых думак яму.

 

Бар’еры прыкрых слоў —

не ў лік,

Ці ж зайздрасць —

канец света.

Тупік — усё-ткі не тупік,

Калі чакае мэта.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.