epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чаканне

Брату Косціку, які адкрыў

для мяне свет паэзіі

 

І крылы, і мэты былі, і намеры

Ляцець — дзякуй Богу!

Раптоўна рука да пяра, да паперы

Згубіла дарогу.

 

Душа, што згарала,

Душа, што стварала

Узнёслыя рыфмы,

Па моры паэзіі павандравала —

І села на рыфы.

 

Душа не ўцярпела жыццёвых удараў —

Адкінула крылы.

Ад рыфмаў узнёслых, ад сонечных мараў —

Вугельчык астылы.

 

Душа — на зямлі...

І турботаў прывычных

Глынула нямала.

А неба — чакала радкоў паэтычных

І — не прычакала...


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.