epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чаканне

Шчыруе каляндарная вясна

І з ёй прырода і душа жывая.

Але вясна жыцця —

ўсяго адна,

Балюча старасць гэта адчувае.

 

І ўсё ж нязменна —

сталы і стары

Заўжды да маладой душы належыць,

Хінецца ён —

да веснавой пары,

Якая штогадова

душы цешыць.

 

І самы састарэлы чалавек

У марах безнадзейнасці блукае.

І хоць яго канчаецца ўжо век,

Ён ад вясны якісьці цуд чакае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.