epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чалавек слова

Сказаў сваёй абранніцы я ў вочы:

— Я пра сваё нязгаснае каханне

Магу распавядаць і дні, і ночы,

Усё жыццё —

Ад рання і да рання.

 

Я быў заўсёды чалавекам слова,

І тут не падкачаў, прызнанні роіў. —

Ўвесь дзень да ночы,

Заўтра ўсё нанова,

І нават ноччу пра адно і тое.

 

Калі ж нямала часу так мінула,

Пачуўся яе голас неласкавы:

— Што чалавек ты слова, я пачула,

Пайду шукаць лепш чалавека справы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.