epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Цалуйцеся!

Я выпіў келіх — і ні ў водным воку,

Я выпіў два — і зноў каля нуля.

Я выпіў нават пяць — і ўсё без толку,

Я ўсё цвярозы, быццам немаўля.

 

І колькі я не піў — было ўсё мала,

Ў мазгах ні хмаркі, у вачах — святло.

І раптам ты мяне пацалавала

І ўсё перад вачамі паплыло.

 

Вось так і ап’янеў я неўспадзеўкі,

І кожны дзень «п’янéнькі» я такі.

Не пераводзьце грошы на гарэлку,

Цалуйцеся з каханай, мужыкі!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.