epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чаму?

Чаму?! — абураўся Купала.

І Колас пытаўся: — Чаму?!

Праз столькі гадоў перапала

Не менш абурэнню й майму.

 

Чаму мае бацька і маці

З нядоляй жылі да труны?

Пры пане не скінулі лапці,

Насілі і сацлахманы.

 

Чаму і маё пакаленне

Гады склала, нібы ў турму?

І гіне, і сохне карэнне,

І парасткі вянуць.

Чаму?!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.