epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чарга мая

Сярод сяброў, сярод знаёмых,

Людзей звычайных і вядомых

Адзінкі грэюць сэрца мне.

А большасць, акрамя адзінак,

З уласным ценем паядынак

Вядуць ці «мокнуць у віне».

 

Што б я рабіў без вас шаноўных,

Сяброў душэўных і духоўных?

Сутрэчы з вамі рады я.

Ды толькі ладзяць нам спатканні

Ўрачыстасці ці пахаванні —

Наперадзе чарга мая.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.