epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чароўнае кола

Я вазьму твае рукi

у рукi свае,

Хай самкнецца кахання

чароўнае кола,

Хай убачыць Сусвет,

што любоў iснуе,

Што яна нараджае

надзею наўкола.

 

Нас ламалi падзеi,

стагоддзi гулi,

Мы i самi не раз

на касцях балявалi.

Мо таму мы дагэтуль

не знiклi з зямлi,

Што, усё растаптаўшы —

любоў захавалi?


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.