epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чароўны сум

У восенi сваё аблiчча,

Ад восенi не адмахнуцца.

Яна кудысьцi вабiць, клiча —

Цi прамаўчаць? Цi адгукнуцца?

 

Iду, а думкамi далёка,

Брыду, пачуццяў светлых поўны.

I непрыкметна, крок за крокам

Заходжу ў гэты сум чароўны.

 

I сэрца ўсхвалявана б’ецца —

Не наглядзецца, не нажыцца!..

Другога мне не застаецца,

Як з гэтай прыгажосцю злiцца!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.