epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Час адноўлены

На жаль, мне не вярнуцца з выраю,

Таму з абвостранай адданасцю

Свае я творы бальзамірую

Чужой незапатрабаванасцю.

 

О, прыдзе зорны век славеснасці

У шэры свет абездухоўлены.

І саркафаг маёй бязвеснасці

Ускрые, узломіць час адноўлены.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.