epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Час паверхаводзіў

Белы пух сняжынак

Безклапотна лёг —

Не знайсці сцяжынак

Ад малечых ног.

 

Адчуваць прыемна —

Зніклі халады.

Ды й вясной дарэмна

Я шукаў сляды.

 

Хто ж тут больш нашкодзіў,

Холад ці цяпло?

Час паверхаводзіў,

Шмат ім зарасло.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.