epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Часова

Беларусы беларускай

Гутаркай гамоняць.

Янка Купала

 

Я без кпінаў, без падкусаў

Запытацца мусіў:

— Што ж так мала беларусаў

Сёння ў Беларусі?

 

Беларус — зірніце самі,

Выгляд важны мае,

Вунь, усмешка пад вусамі,

А язык кульгае.

 

Усё зладзіць, пераможа,

Да ўсяго гатовы,

Ды ніяк спаткаць не можа

Беларускай мовы.

 

Вельмі шчыра спадзяюся —

Гэта ўсё часова.

Загучыць на Беларусі

Наша маці-мова.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.