epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Часовасць

Прасмакаваўшы

Час свой малады,

Прасвяткаваўшы

Лепшыя гады,

Нарэшце набываем

Розум новы

І разуменне —

Кожны з нас

Часовы.

Часовы, як і ўсё

У гэтым свеце,

Як нават

Чалавецтва на планеце.

І, зразумеўшы гэта,

Хтосьці з нас,

Спяшаецца,

Застаўшыйся ў нас час,

Ператварыць у рад

Здзяйсненняў значных,

Пражыць для ўсіх з карысцю —

Адназначна,

Што прапусціў калісьці —

Навярстаць

Й грамадзянінам

Паважаным стаць.

Другі, хто зразумеў

Сваю часовасць,

Кіруе след жыццёвы

Ў тупіковасць,

Маўляў,

Не буду сеяць і араць,

Расці быльнёг!

Ўсё роўна паміраць.

Няхай яно

Гарыць усё агнём —

Вось так і дажывае —

Адным днём.

________

 

Ці скажа хтось:

— Не буду сёння есці

Таму,

Каб не перапсаваць яды?

Бо заўтра могуць

Роўненька занесці

Мяне,

Нагамі ўперад на клады.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.