epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Часовы сын

Сэрцу мілыя мясціны,

І Карпілаўка мая,

Хутка, хутка вас пакінуць

Буду вымушаны я.

 

Тут маю душу бязмежыць

За ўспамінам успамін.

Мала ад мяне залежыць,

Я жыцця часовы сын.

 

Толькі фотаздымкі ў хаце

Зжоўкнуць з часам на сцяне.

Ўспамінай, зямелька-маці

Непатрэбнага мяне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.