epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Часу нож

А я і сёння быў бы рады

Нястомна абысці зямлю

Але сціскаюць далягляды

Вакол мяне сваю пятлю.

 

А небасхіл, як лёд застылы,

А сонца дыск, як медны грош.

Неўтаймаваных мараў крылы

Падрэзаць прагне часу нож.

 

Зрабіўся шэрым вечар сіні,

Свінцом наліўся неба лёд.

А я імкнуся супраць плыні

Падзей, абставін, перашкод.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.