epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Часу вока

Сваё жыццё такім, якім было,

Я не магу прыняць агулам, цалкам.

Яно, нібыта трэснутае шкло,

Штось кожным адлюстроўвае кавалкам.

 

Адлюстраванні тыя, як суддзя,

Адказна вывучае часу вока.

Але й без часу разумею я —

Хаосу да гармоніі далёка.

 

Кавалкі не сабраць ужо ў адно,

Ды і навошта?

Шмат між іх нязгоды.

Жыццё, як шматсерыйнае кіно

І серыі бываюць антыподы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.