epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Часы міналі

З вяршыні свайго лёсу

Я бачу ўвесь свой лёс.

Спярша галодны, босы,

Безабаронна росшы

З часоў крыві і слёз.

 

Затым —

З часоў прынукі

І дырэктыўнай лжы.

І апускаў лёс рукі

З адчаем на мяжы.

 

Часы жыцця міналі,

Знікалі ў нікуды.

Вяршыню лёсу склалі

Маіх пакут гады.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.