epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чэрвень

Чэрвень дорыць нам

Пачатак лета.

Як жа не любіць яго

За гэта?

Чэрвень шмат для нас

Дзівосаў знойдзе —

Самы доўгі дзень

У ім на годзе,

Самы знамянальны дзень

Для школаў —

Выпуск вучняў,

Сумны і вясёлы,

Развітальны баль —

Ён будзе сніцца...

Чэрвень дорыць

Смачныя суніцы

Пакаштуеш —

Пальчыкі абсмокчаш.

Кожны дзень частуйся,

Калі хочаш.

Вунь, лугоў

Духмянае шматквецце —

Як прыемна

Шчыраваць у леце!

Чэрвень — месяц

Сонечны і зорны...

Але ёсць у ім

І самы чорны

Дзень яго —

Дваццаць другі па ліку,

Страшны дзень

Трагедыі вялікай.

Але чэрвень тут

Не вінаваты,

Што былі

І ёсць на свеце каты,

Што на ранак

Мірны і прыгожы

Наступіў раптоўна бот варожы.

Чэрвень быў заўсёды

Сябрам шчырым,

Будзь жа ты навекі,

Чэрвень, мірным!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.