epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Чэрвеньская ноч

Чэрвень...

Цемра...

Ноч настала...

Дзесь салоўка засвiстаў...

Лес растаў.

Зямля растала.

Ты растала.

Я растаў.

 

Ў цёмным небе — вочкi зорак,

Там i нашых душ святло.

Нам з табою разам — сорак,

Ты — крыло.

I я — крыло.

 

Ноч — у казачнай карэце

Нас iмчыць далей, далей...

I няма нiкога ў свеце,

Толькi мы i салавей.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.