epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хачу быць ісцінай

Хачу быць ісцінай — прыёмам супраць лома,

Ды кажуць, што няма прарокаў дома.

Прарочыў той у нас, хто меў уладу —

А розум у людзей заўсёды ззаду.

 

Хочу быць ісцінай...

Відаць зашмат хачу я,

Бо бачу погляд, воўк у ім начуе.

А недзе дуб пад корань рыюць свінні

І ганьбіць сонца крот у кратавінні.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.