epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хачу пакiнуць на зямлi

Пра ўсё — як цяжка мы жылi

Сярод смугi,

Хачу пакiнуць на зямлi

Радок-другi.

 

Пра наш такi няўдалы ўзлёт,

Зламаны лёс,

Пра крык душы, пра сцяты рот,

Пра плач без слёз.

 

Як абудзiць мы не змаглi

Свае мазгi —

Хачу пакiнуць на зямлi

Радок-другi.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.