epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Халоднае лета

Я не па сезону апрáнуты —

Гэта

Віна не мая,

што на мне паліто.

Што можа быць горай

халоднага лета?

Адказ адназначны —

нішто і ніхто.

 

Што выгляне сонца —

няма і намёка,

Што пазагараеш —

прапала, пішы.

І неба, нібыта бы

мутнае вока,

Таму і не лепей

надвор’е душы.

 

Узрушана з летам

чакаеш спаткання,

Цяпла пасля стыні —

не наадварот.

А лета халоднае —

расчараванне,

Сустрэчу з цяплом

адхінаеш на год.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.