epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хілюся нізка

У час душэўнага разладу

Адзін-адным не застануся,

Падкажа сэрца,

дасць параду —

Да Беларусі прыхінуся.

 

Душой прыемна прытуліцца

Да той,

што песціла, расціла —

Да роднай матухны зямліцы

І да ўсяго,

што сэрцу міла.

 

Мой родны край,

мая калыска,

Жыць без цябе мне немагчыма.

Хілюся прад табою нізка,

Мая адзіная Радзіма.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.