epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хлеб

Я помню маму й

тых людзей,

Калі жылося —

не да тлушчу.

Хлеб прыціскалі

да грудзей,

Нажом адкройваючы лусту.

 

Мы сёння сытыя

і ўсё ж

У новы час

каменьчык кіну:

Хлеб рэжучы,

кладзём пад нож,

Як галаву пад гільяціну.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.