epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хлеб і песня

Нашчадак наш сахе паклоны гнуў.

І лашчыў неба зорнае вачыма.

Ён да душы і песню прыхінуў —

Хіба ж адзіным хлебам жыць магчыма?

 

Я ганаруся, землякі мае —

Наш край Лагойскі песнямі багаты.

Я адчуваю, як душа пяе

У кожнага на працы і на святы.

 

Хлеб — галава! А крылы перамог —

Душа і песня — з продкамі былі.

І сёння побач з намі — бачыць Бог,

Сябруюць хлеб і песня на зямлі.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.