epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хор і сола

Гучыць мой верш ці не,

Не чую я і сам,

Хоць голасам лячу

У свет бязмежны гэты.

Але вакол мяне —

Узрушаны бедлам,

Дзе толькі ні зірні —

Паэткі і паэты.

 

І дэцыбелы ў іх паэзіі —

Найперш,

І спраўна з верша ў верш

Рыфмуюцца глаголы.

І сярод рыфмаў іх

Пакутуе мой верш,

І ўсё ж, калі ёсць хор,

Павінна быць і сола.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.