epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Хто я без цябе?

Ой ты, краю родны мой,

Над табой вякі гулі.

Ты мой лёс і больш святой

Для мяне няма зямлі.

 

У святочнасці, ў журбе,

На чужбіне й дома тут,

Хто я, што я без цябе,

Без цябе, мой мілы кут?

 

Ні хвіліначкі адной

Без цябе не марыў я.

Вось і сёння ты са мной

І з табой душа мая.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.